Беларускае аб’яднанне рабочых (БАР) выступіла з заявай у сувязі з распачатым у Беларусі страйкам:
– Вольныя беларусы! Са звестак на 12:00 нам у бот ужо напісалі больш за 15 000 чалавек, якія не прыступілі да працы і засталіся дома. Прыходзіць інфармацыя, што народ страйкуе цэхамі ў розных раёнах нашай краіны. Ужо пачаліся перабоі з рэгулярным транспартам, у гарадах стала менш таксовак.
Мы гэта зрабілі! Мы запусцілі лавіну перамен у Новай Беларусі!
* * *
14:25: Падпісанты тэлеграм-канала „БОР-БЕЛОРУССКОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ РАБОЧИХ” працягваюць дасылаць інфармацыю аб тым, што адбываецца на месцах:
– Працую на прыватніка і цяпер шынамантажны сезон, але мы ўсе засталіся дома ў падтрымку забастоўкі!
– Я – інжынер-праграміст адной з буйных IT-кампаній.
Калі абвясцілі перадстрайкавы стан, я адразу зразумеў, што далучуся да стачкі.
Таму што для мяне „трыгер” наступіў ужо даўно – калі ўлада забівала і калечыла людзей.
Я гэтага не ўсведамляў, але аказалася, што чакаў я не нейкага трыгера, не хапала толькі кансалідацыі. Бо я і так працую з дому, узяў водпуск за свой кошт — не хачу карміць хунту падаткамі.
„Трыгер” аб якім у апошні час кажуць – калі пачнуць дзейнічаць санкцыі, шматлікія пазбавяцца працы, няма чым будзе прахарчаваць сем’і і тады людзі пачнуць баставаць…
Выбачыце, але такую стачку я не падтрымаю.
Такую стачку можна абарочваць у што заўгодна, але гэта ўжо не будзе барацьба супраць гвалту. Гэта будзе барацьба за чарку і скварку.
Няхай жыве сапраўдная стачка – супраць катаванняў і гвалты! Супраць беззаконня! Страйк годных людзей!
Усё больш беларусаў дасылае здымкі і плакаты з заклікам заставацца дома, паведамляе тэлеграм-канал „БОР-БЕЛОРУССКОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ РАБОЧИХ”.
12:50 Адразу з некалькіх крыніц да нас паступае інфармацыя аб тым, што на некалькіх найбуйнейшых прадпрыемствах Мінска, кіраўнікі і ідэолагі пад пагрозай звальнення забараняюць абвяшчаць і распаўсюджваць інфармацыю аб колькасці адсутных на працоўных месцах людзей.
9:21 Нам паступае інфармацыя пра тое, што ў Гомелі ў адным з тралейбусных дэпо выведзена са строю мноства тэхнікі. Прабіты колы. Таксама жыхары Гомеля пацвярджаюць аб перабоях у графіцы працы грамадскага транспарту.
9:0З З’явілася інфармацыя аб тым, што спыніліся некаторыя цэхі на МАЗе. Такая ж інфармацыя паступае і з Кавальскага завода ў Жодзіне.