Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Як у гэтым годзе будзе выглядаць літаратурны конкурс „Дэбют”? Распавядае Міра Лукша

Не трэба пісаць “у шуфляду”. Калі вы паэт або празаік, пішаце па-беларуску і з’яўляецеся грамадзянінам Польшчы, то літаратурны конкурс пад назвай “Дэбют” – гэта для вас. Пра конкурс і не толькі пагаворым з нашай сённяшняй госцяй: Мірай Лукшай. Гэта шматгадовая журналістка, літаратарка, супрацоўніца тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”.

Міра Лукша

РР: Сёлетны конкурс нейкі іншы, ці вядзецца традыцыйным шляхам?

– Ужо папярэдні быў іншы праз каронавірус. Нашыя чытачы паэты і пісменнікі дасылалі нам свае тэксты, выбар быў досыць вялікі, было 57 аўтараў: ад першай клясы да 90-гадовых людзей. Камісія таксама працавала анлайн – вырашала, хто атрымлівае ўзнагароды, практычна ўсе іх атрымалі, але былі і пераможцы, як заўсёды. У гэтым конкурсе, цягам 24 гадоў, прымала ўдзел каля 1000 чалавек: некаторых ужо на свеце няма, у некаторых з’явіліся кніжкі, некаторыя ўдзельнічаюць амаль ад самага пачатку. Пішуць не толькі на конкурс, пішуць удому, „у шуфляду”, а часам адважваюцца, прысылаюць, прывозяць свае тэксты. Сакрэтна, вядома. Падпісаныя псэўданімам. Толькі калі збіраецца капітул гэтага конкурсу вельмі шчыра і дакладна чытаюць, цікавяцца. Пасля найчасцей аднагалосна вырашаюць аб тым, хто тут пераможца. Але так ці сяк пераможцам з’яўляецца кожны, бо ўсе тэксты друкуюцца ў „Ніве”, усё ж такі гэта прэстыж вельмі вялікі. 

РР: Для тых хто хоча прыняць удзел: да якой даты можна дасылаць сёлета гэтыя творы, і калі будзе ўзнагароджанне і імпрэза?

– Дасылаць творы трэба да 20 лістапада: можна праз пошту, можна асабіста прывезці да рэдакцыі. Дакладна тое, што кожная праца будзе справядліва ацэнена, прынамсі кожны тэкст будзе надрукаваны. Дасць бог, што сёлета адбудзецца імпрэза, але вядома, мусім птльнавацца ўвесь час, і спадзявацца, што будзе лепш.

РР: Ці былі Вы настолькі ўражанны нейкім творам, што паўтараеце і перачытваеце яго?

– У нас некалі пасля „Дэбюту” рабілі кніжку, дзе публікаваліся творы аўтараў-пераможцаў. Бадай было з 3 ці 4 такіх кніг. Памятаю неаторых удзельнікаў: Яцьку Міколу з Бялкоў, Пані Ніну з Аўгустова. Ужо іх няма сярод жывых, але памяць засталася. Я вельмі добра памятаю Кацярыны Сянкевіч, яна была вучаніцай Мастацкага Ліцэя ў Супраслі, яна пісала такія выдатныя тэксты! Былі канешне і іншыя.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Агульнапольскі конкурс паэзіі і прозы „Дэбют” пройдзе ўжо ў 24 раз. Ён арганізуецца і рэдакцыяй „Нівы”, і Беларускім Саюзам у Польшчы.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus