Праект Petitions.by апублікаваў загад міністэрства інфармацыі аб абмежаванні доступу да сайту. Як паведамляе ТГ-канал МотолькоПомоги, у дакумэнце сказана, што сайт заблакавалі за 4 матэрыялы:
У тэксце загаду сказана пра тое, што тэкст і матэрыялы гэтых петыцый нібыта могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны. Акрамя таго сказана, што petitions.by з’яўляецца «пляцоўкай для ініцыявання збору подпісаў пад петыцыямі пратэставага характару, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь».