Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстыку за першае паўгодзьдзе 2021 году.
Зь яе вынікае, што за гэты пэрыяд усяго асудзілі 17 523 чалавек, 4 052 зь іх зьмясьцілі за краты.
Пажыцьцёвы тэрмін атрымалі чатыры чалавекі. Аднаму чалавеку прысудзілі сьмяротнае пакараньне.
Апраўдальныя прысуды застаюцца на ўзроўні статыстычнай хібнасьці — 0,14%.
АЗ дадзеных Вярхоўнага суду вынікае, што за 6 месяцаў суды разгледзелі звыш 105 тысяч адміністрацыйных спраў. 65 413 беларусаў па выніку судоў заплацілі штрафы, 18 883 чалавек адправілі адбываць адміністрацыйныя арышты. Колькасьць спраў за пратэставую дзейнасьць у статыстыцы не пазначаная.