Незалежныя беларускія выданьні не запрасілі на прэсавую канфэрэнцыю да Лукашэнкі. Галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч, які бываў на аналягічных сустрэчах з Лукашэнкам раней, гэтым разам таксама застаўся без акрэдытацыі. Але ён падрыхтаваў накіды для свайго выступу, які не адбыўся.