Добавить новость

Число выданных в РФ микрозаймов уменьшилось почти на 9% в июне

В России с 1 августа проиндексируют некоторые пенсионные выплаты

Более 115 тыс. раз автомобилисты обратились в «Московский паркинг» онлайн с начала года

Обновленный КДЦ «Заря» в Балашихе станет единым культурным центром для жителей микрорайона



World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць рэагаваць на сітуацыю ў Беларусі хутка і рашуча

8 чэрвеня на сесіі Еўрапарламента прайшлі дэбаты па Беларусі, падчас якіх абмяркоўваліся апошнія падзеі, уключаючы сітуацыю з самалётам Ryanair.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць Еўракамісію і Савет Еўрасаюза рэагаваць хутка і рашуча на сітуацыю ў Беларусі.

8 чэрвеня на сесіі Еўрапарламента прайшлі дэбаты па Беларусі, падчас якіх абмяркоўваліся апошнія падзеі, уключаючы сітуацыю з самалётам Ryanair. Перад еўрадэпутатамі выступіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, які распавёў пра планы Еўрасаюза па ўвядзенні санкцый. Затым былі зробленыя заявы ад імя палітычных фракцый Еўрапарламента.

„Няма часу для абмеркаванняў, настаў час для дзеянняў. І мы павінны дзейнічаць хутка”, — заявіў ад імя фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Анджэй Халіцкі (Польшча).

Ён адзначыў, што на польска-беларускай мяжы цяпер пратэстуюць беларусы. Адной з прычын Халіцкі назваў тое, што вымушаныя пакінуць радзіму людзі не могуць убачыцца з членамі сваіх сем’яў, бо Беларусь забараніла наземны выезд для фізічных асоб. „Лукашэнка замкнуў беларусаў унутры краіны. Краіна ператвараецца ў гіганцкую турму”, — сказаў Халіцкі.

„За апошнія 10 месяцаў Лукашэнка ўсё далей і далей заходзіў за чырвоныя лініі, — адзначыў Роберт Бедрань (Польшча), які выступаў ад імя фракцыі „Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў”. — Міжнародная супольнасць, уключаючы, на жаль, Еўрасаюз, назірала за трагедыяй беларускага народа і практычна нічога не рабіла. Беларускі дыктатар Лукашэнка вінаваты ў рэпрэсіях над людзьмі, зняволенні іх у турмах. Лукашэнка — гэта чалавек, які падняў руку на свой народ. Гэта чалавек, які зараз спрабуе ў Еўропе пабудаваць Паўночную Карэю. Мы не можам проста назіраць за гэтым. Мы абавязаны дзейнічаць, і дзейнічаць рашуча”.

Бедрань заклікаў да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі з адначасовай падтрымкай з боку ЕС беларускага народа. „У беларусаў усё яшчэ тлее надзея, і яна не павінна памерці”, — сказаў ён.

Пятрас Аўштравічус (Літва), які выступаў ад фракцыі „Абнаўляючы Еўропу”, адзначыў: „За апошні год Беларусь, якая раней была не вельмі прыкметная, ператварылася ў агульнаеўрапейскую праблему. Лукашэнка за апошнія месяцы з аўтарытарнага кіраўніка ператварыўся ў дыктатара. Ён пачаў з жорсткага разгону мірных пратэстоўцаў, а цяпер трымае ўвесь беларускі народ закладнікамі ў Беларусі. Увесь палітычны капітал Лукашэнкі залежыць ад паглыблення інтэграцыі з Расіяй і рашэнняў Пуціна”.

Паводле слоў Аўштравічуса, Лукашэнка „працягвае сваю тэрарыстычную гульню”. „Па-першае, запускам АЭС у Астраўцы без выканання ўсіх рэкамендацый ЕС, зробленых па выніках стрэс-тэстаў, — растлумачыў ён. — Па-другое, угонам грамадзянскага камерцыйнага рэйса і выкраданнем з яго двух чалавек. Па-трэцяе, спрыяючы нелегальнай міграцыі на мяжы з Літвой і Польшчай, а таксама займаючыся кантрабандай цыгарэт у ЕС. Мы павінны апраўдаць чаканні беларускага народа і ўвесці супраць рэжыму Лукашэнкі шырокія сектаральныя санкцыі”.

Аўштравічус таксама адзначыў, што Еўрасаюз павінен ініцыяваць і правесці канферэнцыю высокага ўзроўню па пытанні будучыні дэмакратычнай Беларусі.

Прадстаўнік фракцыі „Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс” Віёла фон Краман-Тубадэль (Германія) падкрэсліла: „Сотні і сотні беларусаў, якія пратэставалі супраць Лукашэнкі, зараз знаходзяцца ў турмах. Ад Савета ЕС і Еўракамісіі мы чуем звычайныя заявы аб занепакоенасці сітуацыяй. ЕС зрабіў недастаткова для падтрымкі тых, хто выступае за дэмакратычную Беларусь”.

На яе думку, ЕС занадта павольна рэагуе на тое, што адбываецца ў Беларусі. „Лукашэнка не саромеецца нічога, нават выкрадання еўрапейскага самалёта, які ажыццяўляў рэйс паміж дзвюма сталіцамі краін ЕС, — сказала фон Краман-Тубадэль. — Давайце дзейнічаць разам, каб у будучыні сітуацыя яшчэ больш не пагоршылася”.

Яна адзначыла, што ЕС можа ўвесці санкцыі ў дачыненні да шэрагу галін эканомікі, у тым ліку калійнай і нафтахімічнай сферы. „Мы многае можам зрабіць, каб адрэзаць фінансаванне рэжыму Лукашэнкі”, — падкрэсліла фон Краман-Тубадэль.

„Лукашэнка з’яўляецца нелегітымным, незаконным кіраўніком, які прымяняе гвалт і рэпрэсіі супраць беларускага грамадства кожны дзень, — заявіла Анна Фатыга (Польшча) ад імя фракцыі „Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты”. — Мы бачым, што ўмовы ў беларускіх турмах настолькі цяжкія, што людзі здзяйсняюць спробы самагубства. На жаль, усё гэта не заканчваецца. Мы абавязаныя рэагаваць на тое, што адбываецца”.

Фатыга таксама адзначыла, што Лукашэнка працягвае рэпрэсіі ў Беларусі, таму што яго падтрымлівае расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. „Мы бачым супрацоўніцтва двух дыктатараў — Лукашэнкі і Пуціна. Мы павінны заставацца вельмі пільнымі і пашыраць націск на Лукашэнку і Пуціна, каб спыніць іх агрэсіўныя паводзіны”, — сказала яна.

Прадстаўнік фракцыі „Еўрапейскія аб’яднаныя левыя” Хельмут Шульц канстатаваў, што сітуацыя ў Беларусі працягвае пагаршацца. „Мноства людзей былі арыштаваныя і нават зазналі катаванні за тое, што яны мірна пратэставалі, — сказаў ён. – Угон самалёта і арышт Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі паказваюць, што Лукашэнка не спыніцца ні перад чым. Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення Пратасевіча і Сапегі, а таксама ўсіх астатніх палітвязняў. Права на свабоду сходаў і свабоду выказвання меркаванняў павінна выконвацца ў Беларусі”.

Пры гэтым Шульц мяркуе, што ў ЕС павінны яшчэ раз ацаніць сітуацыю і сваю рэакцыю на яе, бо ўвядзенне маштабных санкцый „можа адбіцца і на ўсім насельніцтве краіны, але не змяніць кардынальна сітуацыю ў Беларусі”.

Пасля заяваў ад імя фракцый Еўрапарламента магчымасць выказацца атрымалі еўрадэпутаты. Усяго выступілі больш за 20 чалавек. Іх пазіцыі былі падобныя — усе яны асуджалі дзеянні беларускіх уладаў і заяўлялі пра неабходнасць увядзення новых санкцый.

Так, еўрадэпутат Андрус Кубілюс (Літва) адзначыў: „Чаму Лукашэнка вырашыў, што можа здзейсніць акт тэрарызму з угонам самалёта? Таму што ён палічыў, што не панясе за гэта пакарання, як ён не панёс дагэтуль пакарання за тое, што творыць з беларускім народам. Што тычыцца санкцый, то на наступным тыдні ЕС плануе ўхваліць санкцыі толькі ў дачыненні да сямі чалавек і адной кампаніі. Гэтага відавочна недастаткова”.

Кубілюс таксама лічыць неабходным арганізаваць міжнародную канферэнцыю па вырашэнні крызісу ў Беларусі. „Адной з яе мэтаў павінна стаць заснаванне міжнароднага трыбунала па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі”, — падкрэсліў ён.

„Пуцін застаецца падтрымкай рэжыму Лукашэнкі, і гэта тая адзіная прычына, па якой рэжым усё яшчэ мае магчымасць працягваць здзяйсняць свае злачынствы, — працягнуў Кубілюс. — У адказ Пуцін хоча завяршыць легальную анексію Беларусі. ЕС павінен выразна абвясціць, што гатовы ўвесці сур’ёзныя санкцыі ў дачыненні да Расіі, калі Крэмль не спыніць падтрымку злачыннага рэжыму і не адмовіцца ад планаў ад легальнай анексіі Беларусі. 16 чэрвеня на сустрэчы прэзідэнтаў Байдэна і Пуціна ёсць добрая магчымасць данесці адзінае пасланне Захаду рэжыму Пуціна: прыбярыце рукі ад Беларусі ці сутыкняцеся з санкцыямі”.

Дэпутат ад Партугаліі Пэдра Маркес адзначыў, што беларускія ўлады „зайшлі занадта далёка”. „Беларускі рэжым не толькі парушае правы і свабоды чалавека, але зараз зрабіў замах на еўрапейскую бяспеку, прадэманстраваўшы такім чынам, што стаў пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы, — сказаў ён. — Угон еўрапейскага самалёта з’яўляецца актам тэрарызму. А тэрарызм — гэта сур’ёзнае злачынства. ЕС не павінен цярпець такія паводзіны. І мы заклікаем да моцнага і хуткага адказу, каб паказаць Лукашэнку, што яго дзеянні маюць наступствы. Адрасныя эканамічныя санкцыі павінны быць уведзеныя неадкладна”.

Напрыканцы пасяджэння слова зноў узяў Жазэп Барэль. „Я павінен пагадзіцца з усім, што вы сказалі, — адзначыў ён. — Няма сумненняў, што рэпрэсіі ў Беларусі толькі ўзмацняюцца. Сітуацыя дасягнула таго ўзроўню, калі за любое крытычнае выказванне ідуць рэпрэсіі. На вуліцах ужо няма масавых пратэстаў, але гэта не азначае вяртання да нармальнага жыцця, гэта толькі вынік брутальных рэпрэсій”.

Барэль таксама адзначыў, што ў беларускае заканадаўства ў апошнія месяцы было ўнесена мноства „значных змен, якія яшчэ больш абмяжоўваюць свабоду любой дэмакратычнай актыўнасці і дазваляюць далейшае парушэнне правоў чалавека”, у тым ліку прымяненне зброі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.

„Я згодны з вамі, што мы маем справу з дыктатарам, — сказаў Барэль. — Я згодны з вамі, што ў яго ёсць падтрымка ад Расіі. Я згодны з вамі, што мы павінны працягнуць ціск і на Пуціна, выкарыстоўваючы ўсе нашы магчымасці і інструменты”.

Барэль таксама адзначыў: „Мы павінны ўвесці санкцыі, якія закрануць Лукашэнку, але пастарацца не зачапіць імі звычайных грамадзян. Але, вы ведаеце, нельга прыгатаваць амлет, не разбіўшы яек. Мы павінны прыняць меры, якія дакладна закрануць беларускую эканоміку, але ў той жа час павінны падтрымаць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ. Канчатковая мэта — правядзенне сумленных і свабодных выбараў. Мы ведаем, што пакуль мы знаходзімся вельмі далёка ад гэтага. Але я магу вас запэўніць, што мы з самага пачатку робім усё, што можам, для таго, каб змагацца з гэтай дыктатурай і падтрымаць людзей, якія ад яе пакутуюць”.

belapan.by

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Подсчитано, насколько подорожали авиабилеты на российские курорты: если вы ещё не купили билет, то вы опоздали

Об официальной позиции СО РАН по вопросам развития металлургии будет сообщено после комплексного изучения проблемы

Судебные приставы в Москве впервые по решению суда изъяли в доход государства электросамокат после ДТП, сообщили в ФССП (А вот это красиво.)

Мезенцев, Курочкин и акварели. В Ульяновске презентовали краеведческие издания

Музыкальные новости

Legalbet: "Локомотив" заинтересован в лучшем бомбардире чемпионата Азербайджана

Кубок России по спорту слепых прошел в Дзержинске

Росгвардия завершила весеннюю призывную кампанию в Кузбассе

Трусова и Игнатов сыграют свадьбу 17 августа

Новости России

Экс-главу Шатуры заподозрили в растрате более 200 млн рублей

Мюзикл «Формула любви» - теперь на обновленной сцене Театра Эстрады!

Москвичи выбрали девять самых ярких фотографий гостей фестиваля "Лето в Москве"

Тестирование на ВИЧ в Подмосковье прошли почти 1,5 млн человек

Экология в России и мире

Итоги конкурса моделей «Best Model Europe 2024»

Итоги прошедшей недели восточной культуры "Караван Парад"

Восстановление запястья после неправильной репозиции костей за 1 прием

В СЛД «Абакан» филиала «Красноярский» компании «ЛокоТех-сервис» поступили новые электровозы 3ЭС5К

Спорт в России и мире

Алькарас – четвертый теннисист, который дважды обыграл Джоковича в финале «Большого шлема»

Карлос Алькарас за день до финала Уимблдона играл в гольф

Теннисист Александр Зверев может понести флаг Германии на открытии Олимпиады в Париже

Один финал Испания выиграла — пусть не у Англии, зато в Лондоне у Джоковича! Алькарас — двукратный чемпион Уимблдона

Moscow.media

БФТ-Холдинг выпустил новую версию программного продукта «БФТ.Платформа»

Доля ремонтов по ОСАГО упала почти в 2,5 раза

Независимый ремонт: как «Грузовичкоф» обеспечивает исправное состояние большого автопарка

Заведующий рефракционным отделением клиники микрохирургии глаза АйМед Кирилл Светлаков: как снизить нагрузку на глаза при работе с гаджетами











Топ новостей на этот час

Rss.plus






Песков: при Трампе для России ничего хорошего не делалось, но был диалог

Андрей Воробьев поручил информировать СНТ о программе соцгазификации

Многодетные мамы, олимпийская чемпионка и мастер кунг-фу: новые герои на «Пути чемпиона»

Экс-главу депкульта Москвы Кибовского подозревают в получении взяток на 100 млн руб