Агульная колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне складае 122 чалавекі. Усе гэтыя асобы праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах
Плюс пяць палітвязняў на Берасцейшчыне. Агульная колькасць палітвязняў складае 122 чалавекі. Усе гэтыя асобы праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах:
– Cярод новых прызнаных палітвязняў – Ілля Бохан, Леанід Германовіч, Ілля Ягораў, Зміцер Качурка і Сяргей Цібец.
Ілля Бохан, Сяргей Цібец і Леанід Германовіч зараз знаходзяцца ў СІЗА №7 у Берасці і з’яўляюцца фігурантамі справы па пінскіх беспарадках.
Ілля Ягораў таксама знаходзіцца ў Берасці ў СІЗА №7, фігуруе ў берасцейскай справе па „карагодах”. Зміцер Качурка зараз у выпраўленчай калоніі адкрытага тыпу № 39 і фігуруе ў „карагоднай” справе.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце