Уся Італія цяпер пераўтварылася ў жоўтую зону.
Плануецца, што на пачатку чэрвеня зона стане белай і будзе цалкам адменена каменданцкая гадзіна, а жыхары краіны спакойна змогуць пераязджаць з аднаго рэгіёна ў іншы. Але яшчэ не агучваецца, што будзе з турызмам, распавяла беларуска Міла Скарчылья:
– У Італіі зоны памяняліся, на дадзены момант уся краіна пазначана жоўтым колерам. Жорсткіх абмежаванняў няма. У бліжэйшы час, з 1-га чэрвеня, плануецца перавесці на белую зону, то бок поўнасцю адкрыць. На дадзены момант мы пакуль знаходзімся ў жоўтай.
У Італіі ўжо прышчапілася больш за 30% насельніцтва. Пры гэтым амаль 15% атрымалі мінімум 1 дозу вакцыны.
Беларускае Радыё Рацыя