Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

ТБМ удалося аплаціць усю завінавачанасць па арэндзе

Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) удалося сабраць неабходную колькасць ахвяраванняў, каб аплаціць усю завінавачанасць па арэндзе памяшкання на вуліцы Румянцава, 13, дзе месціцца галоўная сядзіба, напісала 18 мая на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку” старшыня арганізацыі Алена Анісім.

„Неверагодна! Я ўсё яшчэ не магу паверыць у такі цуд: бухгалтар паведаміла, што мы разлічыліся з даўгамі па арэндзе сядзібы. Дарагія, шаноўныя сябры! Дзякуй вам вялікі за падтрымку!” — адзначыла яна.

14 мая Анісім паведаміла БелаПАН, што прадстаўнікі арандадаўцы — камунальнага прадпрыемства „Мінскія гарадскія інтэрнаты” — запатрабавалі ад ТБМ тэрміновай аплаты завінавачанасці. На той момант асноўная завінавачанасць грамадскага аб`яднання перад прадпрыемствам складала 15 тыс. рублёў, пеня за нявыплату ў час — 5 тыс. рублёў. Доўг утварыўся цягам паловы 2020 года і пяці месяцаў 2021-га.

„Акрамя ўсяго, яны патрапілі, калі ў нас праходзілі заняткі па беларускай мове для школьнікаў, іх гэта зачапіла, — казала кіраўнік ТБМ. — Ім спрабавалі патлумачыць, што курсы для школьнікаў — гэта наша статутная дзейнасць. Яны нічога не сталі слухаць, пачалі крычаць, што яшчэ будуць падымаць дамовы і глядзець, маўляў, „вы не мэтава выкарыстоўваеце арандаваныя памяшканні”. Упершыню такая сітуацыя. Мы зразумелі, што на арганізацыю зараз ідзе пэўны накат. Гэта, відавочна, не проста так”.

Паводле слоў старшыні арганізацыі, сёлета, бліжэй да канца лета, заканчваецца тэрмін арэнды памяшкання сядзібай ТБМ. Яна выказвала думку, што, „хутчэй за ўсё, у далейшай арэндзе адмовяць”.

Пасля візіту прадстаўнікоў арандадаўцы Анісім звярнулася да грамадзян з просьбай дапамагчы з пагашэннем завінавачанасці.

ТБМ заснаванае ў 1989 годзе для падтрымкі і развіцця беларускай мовы і культуры, а таксама абароны лінгвістычных правоў грамадзян. 

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus