Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У гарадзенскай абласной суполкі СБП новы старшыня

Новым старшынём гарадзенскай абласной суполкі Саюзу беларускіх пісьменнікаў стаў Янка Трацяк, рэдактар рэгіянальнага літаратурнага альманаху „Новы Замак”.

Выбары новага кіраўніцтва прайшлі падчас справаздачна-выбарчага сходу. А на завяршэнні прайшла рэдкая цяпер літаратурная падзея. Гарадзенскаму чытачу былі прэзентаваны тры выданні, якія сталі плёнам творчасці, альбо даследчай працы сяброў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Гарадзеншчыны. Гэта зборнік „Каложскі Дабравест”, альманах „Новы Замак” і кніга пра Лейбу Найдуса, якога некаторыя літаратурныя крытыкі ставяць уровень з Максімам Багдановічам.  

Пра саму кнігу кажа паэт Анатоль Брусевіч:

– Я там быў як перакладчык, як аўтар некалькіх артыкулаў. Назва кнігі “Я сэрцам сонца п’ю нектар” – гэта радок з верша Лейба Найдуса ў маім перакладзе. Там у такім сэнсе я датычны да выдання гэтай кнігі. Але аўтар гэтай кнігі – гэта Марына Шэпялевіч, адна з аўтарак. Другі аўтар – гэта Беніамін Ерузалім.

Літаратурны зборнік „Каложскі Дабравест” быў падрыхтаваны яшчэ летась, але праз эпідэміялагічную сітуацыю прэзентацыі зборніка так і не рабілі. Яго рэдактар Анатоль Брусэвіч, прэзэнтуючы яго, сказаў, што зборнік стаў пэўным супрацівам графаманству, якое захоплівае прастору літаратуры. Менавіта такі зборнік паказвае людзім, што існуе добрае паэтычнае беларускае слова.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus