Былая начальніца ўпраўленьня культуры Магілёўскага гарвыканкаму Ірына Жабарава, якую судзяць за хабарніцтва, у сваім апошнім слове заявіла, што яе ў зьняволеньні вэрбавалі супрацоўнікі КДБ. Калі ж яна адмовілася, то супраць яе сфабрыкавалі крымінальную справу. Сваёй віны падсудная не прызнае.