Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Праваслаўны архіепіскап адлучыў Лукашэнку ад царквы

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы архіепіскап Святаслаў Логін сёння падчас набажэнства ў саборы святога Кірылы Тураўскага ў Таронта пракляў Аляксандра Лукашэнку і адлучыў яго ад царквы, піша Свабода.

Падчас набажэнства ў саборы ў прысутнасці вернікаў архіепіскап Святаслаў Логін зачытаў «Архіпастырскае пасланне аб абвяшчэнні анафемы былому прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку — дыктатару, забойцы й мучыцелю народу пабожнага беларускага».
 
Сам тэкст адлучэння названы «А Н А Т Э М А былому прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які творыць беззаконні, пераследуе і забівае праваслаўных і іншых мірных хрысціян за праўду ў Беларусі».
На пачатку адлучэння сцвярджаецца, што
 
«пабожны Беларускі народ трапіў цяпер у цяжкі час, калі паводле загаду самазванца — былога прэзідэнта А. Лукашэнкі, апантанага д’яблам, дзяцей нашых забіваюць і здзекуюцца з братоў і сёстраў нашых. Гэты кат і ягоныя хаўруснікі чыняць крывавыя расправы над мірнымі людзьмі на вуліцах і ў турмах у сталічным Мінску і ў розных гарадах шматпакутнае Беларусі, услаўляючы й працягваючы багаборніцкую палітыку бальшавікоў, адкрыта парушаюць Запаветы Божыя, разбураюць памятныя мемарыялы супачылых…»
Далей архіепіскап Логін заяўляе:
 
«Царква — установа духоўная й непалітычная, навучаючы паству змагацца за праўду, не можа проста назіраць за генацыдам Беларусаў, а павінна, паводле Святога вучэння Хрыстовага, быць сумленнем свайго народу, што прымушае нас выгаласіць наступнае:
 
Уладаю, дадзенаю Нам ад Бога, адлучаем ад Святое Праваслаўнае Царквы і абвяшчаем Анафему быўшаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які хоць і носіць імя хрысціянскае і толькі па нараджэнню належыць да Царквы Праваслаўнай, забараняем прыступаць яму да Тайнаў Хрыстовых, успамінаць яго ў Праваслаўных Набажэнствах і малітвах да поўнага ягонага пакаяння перад Царквою і народам Беларускім. Заклікаем тых, хто яшчэ служыць ягонай сатанінскай уладзе, не выконваць злачынныя загады, бо інакш чакаюць вас пракляцце нашчадкаў у жыцці зямным і пекла — у жыцці нябесным…»

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus