Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Алесь Бяляцкі: Адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на МУС

«Мы, праваабаронцы, патрабуем узбуджэння крымінальнай справы, правядзення расследвання і пакарання вінаватых. Хаця я разумею, што следчы камітэт гатовы заплюшчваць вочы на любое беззаконне і гвалт, учынены сілавікамі», — сказаў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Увечары 12 лістапада стала вядома, што ў БХМД памёр Раман Бандарэнка, якога 11 лістапада ў лякарню даставіла хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС Менска. Праваабарончы цэнтр „Вясна” патрабуе ўзбуджэння крымінальнай справы, правядзення расследавання і пакарання вінаватых у смерці Рамана.

«Сёння памёр актывіст Раман Бандарэнка. Ён быў затрыманы на адным з мінскіх двароў невядомымі людзьмі, хутчэй за ўсё, пераапранутымі міліцыянерамі, якія прыехалі туды здымаць бела-чырвона-белыя стужкі, — кажа старшыня ПЦ „Вясна” Алесь Бяляцкі. — “Невядомыя” перадалі Рамана нараду міліцыі, затым яго жорстка збілі ў мікрааўтобусе. У выніку Раман атрымаў чэрэпна-мазгавую траўму і ў цяжкім стане быў дастаўлены ў міліцыю. Там яму яшчэ дзве гадзіны не выклікалі хуткую дапамогу. Дактары не змаглі выратаваць Раману Бандарэнку жыццё.

Ягоная смерць адбылася ў дзень, калі праходзілі некалькі крымінальных судоў супраць актывістаў у Мінску, Гародні, Гомелі, Слуцку, Хойніках, падчас таго, калі сотні нашых суайчыннікаў пакутуюць у турмах на Валадарцы, на Акрэсціна, у Жодзіна ды іншых турмах. Сёння ж былі затрыманыя пяцёра актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў, іх дапытвалі ў КДБ. Садыстамі з ГУБАЗіКа быў затрыманы і збіты актывіст Мікола Дзядок. Яго прымусілі гаварыць на відэакамеру нейкую лухту.  Цяжкі дзень.

Відавочна, што адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на міністэрстве ўнутраных справаў і тых, хто аддаваў міліцыі загад “закруціць гайкі”. Улады правакуюць яшчэ большую напружанасць паміж імі і народам.

Мы, праваабаронцы, патрабуем узбуджэння крымінальнай справы, правядзення расследавання і пакарання вінаватых. Хаця я разумею, што следчы камітэт гатовы заплюшчваць вочы на любое беззаконне і гвалт, учынены сілавікамі. Але я веру, што аніводнае злачынства, учыненае супраць людзей, не будзе дараванае. Я заклікаю людзей не ўпадаць у роспач і адчай і далей адстойваць свае правы чалавека. Бо мы — не быдла!»

spring96.org

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus