Яшчэ аднаго дэпутата Незалежнасьці страціла Рэспубліка Беларусь. Вельмі цяжка перажываць сьмерць паплечнікаў і равесьнікаў. Няма ўжо Ігара Гермянчука, Ігара Пырха, Яўгена Цумарава, цяпер вось — Галіны Сямдзянавай. Гэта пракляты Чарнобыль зьбірае сьмяртэльнае жніва. Калі ўсе мы, фронтаўцы і дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, змагаліся за праўду пра Чарнобыль і за ўратаваньне беларусаў ад радыяцыі, мы супрацоўнічалі з навукоўцамі, разьбіраліся ў працэсах і ў біяфізіцы нашай бяды. Тады казалі пра будучыя вынікі нішчэньня кожнага ізатопу... Читать дальше...
Праграма «Пакуль ляціць страла», у якой Уладзімер Арлоў адказваў на пытаньні чытачоў і слухачоў «Свабоды», была часова прыпыненая пасьля 19 сьнежня 2010 году. Пісьменьнік разам з усім намі сачыў за лёсам палітвязьняў, зьвяртаўся зь лістамі да іхніх сваякоў і начальнікаў турмаў. Тым часам пытаньняў ня менела, і сёньня Ўладзімер Арлоў працягвае дыялёг з вамі. Упэўнены, што лета 2011 году ня толькі мне, але тысячам з нас запомніцца як час страшэнных стратаў для Беларусі, час сыходу цэлага сузор’я выдатных асобаў... Читать дальше...
18 верасьня 1991 г. старшынём Вярхоўнага Савета быў абраны Станіслаў Шушкевіч (вылучаліся чатыры кандыдаты – Уладзімер Заблоцкі (Апазыцыя БНФ), Генадзь Карпенка, Вячаслаў Кебіч і Станіслаў Шушкевіч. У другі тур выйшлі Шушкевіч і Кебіч, перад галасаваньнем Кебіч зьняў сваю кандыдатуру. “Вячаслаў Францавіч – сумленны чалавек” – пракамэнтаваў Станіслаў Станіслававіч. На наступны дзень пасьля выбараў старшыні, 19 верасьня, быў заплянаваны разгляд пытаньняў аб назове краіны, дзяржаўных гербу і сьцягу. Читать дальше...