100 гадоў таму, 11 лістапада 1918-га, было падпісанае Камп’енскае замірэньне, якое паклала канец Першай усясьветнай вайне. У гэты дзень памяць тых, хто загінуў, ушаноўваецца ва ўсіх краінах, уцягнутых у канфлікт, хоць для Расеі вайна скончылася на паўгода раней — у выніку Берасьцейскага міру.