Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі выявіў 18 красавіка спробу ўвезьці ў краіну 318 кг гашышу. За апошні тыдзень гэта ўжо чацьвёртая спроба ўвезьці ў Беларусь буйныя партыі гэтага наркотыку. Агулам за тыдзень на мяжы зь Беларусьсю выявілі 560 кг гашышу.