Ніколі такога не было — і вось зноў. Аўтобус Гомель — Кіеў прыбыў у Чарнігаў на дзьве гадзіны пазьней з прычыны доўгай праверкі на мяжы. Пры пасадцы ў Гомлі па аўтобусе хадзілі заклапочаныя ўкраінкі, пыталіся ў пасажыраў: «Правозіце цыгарэты? Не? Блёк возьмеце?»