Савет Фэдэрацыі Расеі на пасяджэньні ў сераду ўхваліў ратыфікацыю пагадненьня паміж Расеяй і Паўднёвай Асэтыяй. Яно дазваляе вайскоўцам сэпаратысцкага рэгіёну Грузіі (у дакумэнце яны названы «грамадзянамі Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя») праходзіць службу «на законных падставах і ў добраахвотным парадку» у складзе чацьвёртай расейскай ваеннай базы, якая разьмешчана ў Паўднёвай Асэтыі. Гэта значыць па сутнасьці — служыць у войсках Расеі.