Больш за 50 гадоў спатрэбілася, каб імя і творы мастачкі Алены Кіш прагучалі ў Беларусі. У 2011 годзе Галіна Адамовіч прысьвяціла ёй дакумэнтальны фільм «Маляваны рай». Праз два гады ў Менску прайшла выстава яе твораў, летась яе працы натхнілі дызайнэрак на стварэньне цэлага брэнду шаўковых хустак. А зусім нядаўна ў продаж трапіла першая мастацкая кніга, прысьвечаная Алене Кіш.