Парлямэнт Чэхіі адмовіў у вотуме даверу нядаўна сфармаванаму ўраду краіны на чале з Андрэем Бабішам. За давер кабінэту ў аўторак прагаласавалі толькі 78 дэпутатаў ад руху ANO, які ўзначальвае Бабіш. 117 дэпутатаў ад усіх астатніх партыяў выказаліся супраць.