Змушко заваявала золата на 200-метроўцы брасам на этапе серыі Mare Nostrum у Барселоне
У другі і заключны дзень спаборніцтваў у Іспаніі беларусцы не было роўных на дыстанцыі 200 м брасам. Змушко прайшла ў фінал з найлепшым рэзультатам сярод 25 удзельніц, а ў вырашальным заплыве таксама фінішавала першай з секундным запасам над сярэбранай медалісткай Ганнай Элент з Германіі.