Беларусы заваявалі тры бронзы ў другі дзень чэмпіянату Еўропы па самба
У паядынку за трэцяе месца ў вазе да 58 кг у мужчын наш Уладзіслаў Бурдзь перамог балгарына Барыслава Янакова, а ў катэгорыі да 71 кг Уладзіслаў Мардусевіч справіўся з сербам Мілашам Самарджычам. У дзяўчат уладальніцай бронзы пасля паражэння ў паўфінале стала беларуска Карына Шут (да 80 кг).