Першы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Султанат Аман адбыўся больш як 17 гадоў таму - 14-15 красавіка 2007 года. Тады разам з папярэднім Султанам Кабусам бен Саідам вызначылі пералік асноўных напрамкаў для развіцця супрацоўніцтва і канстатавалі наяўнасць добрых перспектыў у гэтым плане. "Мы робім усё, каб дастойна прадставіць Беларусь у Амане", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.