У Брэсцкай вобласці паднята 94,4 працэнта зябліва, Віцебскай - 80,2 працэнта, Гомельскай - 81 працэнт, Гродзенскай - 96 працэнтаў, Мінскай - 87 працэнтаў, Магілёўскай - 84,9 працэнта. Як было адзначана, падняцце зябліва - важны тэхналагічны працэс, які забяспечвае ў далейшым вялікі ўраджай і дае арганізацыйна-эканамічную перавагу, паколькі значна змяншае напружанасць палявых работ у час яравой сяўбы.