У студзені на прадпрыемстве з'явіліся «палітычныя спісы на звальненне». У спісе каля 200 імёнаў. У жніўні 2020 года на "Беларуськаліі" за страйк падпісаліся больш за 7 тысяч работнікаў.
Artykuł На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На прадпрыемстве «Беларуськалій» пачалася новая хваля звальненняў тых супрацоўнікаў, якія падтрымалі альтэрнатыўнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе або ўдзельнічалі ў пратэстах ці страйку.
Пра гэта паведаміла выданне «Зеркало» са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад супрацоўнікаў прадпрыемства. Паводле выдання, у студзені на прадпрыемстве з’явіліся «палітычныя спісы на звальненне».
«Людзям са спісаў не падаўжаюць кантракты, рэзка нікога не звальняюць, а проста чакаюць зручных момантаў», — сказаў выданню працоўны Арцём. Паводле яго, у спісе каля 200 імёнаў, а ў жніўні 2020 года за страйк падпісаліся больш за 7 тысяч работнікаў.
Artykuł На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.