Родным Яўгена Чарвінскага сказалі, што, калі ён не вернецца цягам месяца, яго абвесцяць у крымінальны вышук.
Artykuł Былога палітвязня, які нядаўна вызваліўся і пакінуў Беларусь, шукаюць міліцыянты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
22-гадовы Яўген Чарвінскі цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сёлета 4 студзеня. Яго абвінавацілі ў тым, што ў ноч з 23 па 24 верасня 2020 года ён распыліў газавы пярцовы балончык у твар амапаўца, уцякаючы ад затрымання на акцыі пратэсту. Хлопца затрымалі і моцна збілі. Праз два месяцы яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 363 КК да 2,5 гадоў калоніі.
У Беларусі ён прабыў усяго 12 дзён і пакінуў краіну.
Як паведаміла „Вясна”, Яўгена дома пачалі шукаць міліцыянты. Родным былога палітвязня сказалі, што, калі ён не вернецца цягам месяца, то яго абвесцяць у крымінальны вышук. Як зразумеў Яўген, супраць яго хочуць пачаць новую крымінальную справу.
«Гэта чакае тых, хто вызваляецца. Таму ўсім, хто сядзеў па палітыцы лепш адразу з’язджаць», — кажа былы палітвязень.
Artykuł Былога палітвязня, які нядаўна вызваліўся і пакінуў Беларусь, шукаюць міліцыянты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.