Туды прыбыў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, які хацеў запрасіць іх паразмаўляць унутры актавай залі мэдычнага ўнівэрсытэту.
Але мэдыкі адмовіліся, сказаўшы «размаўляйце з намі тут і цяпер".
Да ланцугу мэдыкаў пад'яжджала 2 аўтазакі, 2 мікрааўтобусы зь міліцыяй і браняваная машына.
Паведамлялася пра затрыманьне рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогі пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў, паведамілі Свабодзе сьведкі падзеі. Паводле іх, калі скончылася акцыя «Мэдыкі з народам» ля мэтро «Малінаўка», некаторыя мэдыкі пайшлі на стаянку да сваіх аўтамабіляў. Да кампаніі зь 5 чалавек падышлі міліцыянты. Траіх мужчын паклалі на асфальт, аднаго зь іх затрымалі і зьвезьлі.
Пазьней мініста Каранік заявіў: "Сумна бачыць, як зрэжысэраванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю мэдыкаў".