У праграме:
«Дзіця ГУЛага». Зьміцер Бартосік працягвае падкаст-цыкль падарожжаў па былой Маладзечанскай вобласьці. Яна ўзьнікла ў 1944 годзе і зьнікла ў 1960-ым. Але ад той вобласьці засталося некалькі папак з архіву абласнога суда.Гэта крымінальныя справы і прысуды з грыфам «сакрэтна», якія праліваюць сьвятло на сапраўднае паваеннае жыцьцё Беларусі. І ня толькі паваеннай.
Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. На мапе XIV ст. Беларусь завецца Эўропай, далей на ўсход Азія. Пра бел-чырвона-белы сьцяг над Крымам ды беларускія тапонімы на каталёнскай мапе сьвету XIV стагодзьдзя.