Толькі пасьля 2020 году беларуская дыяспара стала палітычным фактарам. Апазыцыя ў замежжы зьяўляецца паўнапраўным прадстаўніком калі і не большасьці, то вельмі значнай часткі беларускага народа, яна набыла легітымнасьць. Гэта асабліва важна на тле сумнеўнай легітымнасьці рэжыму Лукашэнкі.