За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.564 новыя выпадкі COVID-19, памерла сем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса дасягнула 123.999, памерла 1.096 чалавек.
21 лістапада было зафіксавана 1.588 заражаных і восем смерцяў.
Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 103.848 пацыентаў (1.735 за апошнія суткі).
Праведзена 3.074.066 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 32.682.
Фота: МН